Белорусский язык
Фанетыка. Арфаэпія. Графіка
Фанетычны разбор слова
Парадак разбору:
1. Зрабiць арфаграфічны запіс слова.
2. Падзялiць слова на склады, вызначыць націскны склад.
3. Ахарактарызаваць галосныя i зычныя гукi, указаць, якімі літарамі яны абазначаны.
4. Назваць колькасць гукаў і літар у слове.
Узор разбору:
Ведама, гліняныя вырабы прыгожыя, але ж і б’юцца хутка (С. Тарасаў).
Гліняныя
Глі-ня́-ны-я.
| Гукі | Літары |
|---|---|
| [г] зычны шумны, звонкі, цвёрды | г |
| [л’] зычны санорны, мяккі | л |
| [і] галосны ненаціскны | і |
| [н’] зычны санорны, мяккі | н |
| [а́] галосны націскны | я |
| [н] зычны санорны, цвёрды | н |
| [ы] галосны ненаціскны | ы |
| [й] зычны санорны, мяккі | я |
| [а] галосны ненаціскны | я |
| 9 гукаў | 8 літар |