Белорусский язык

Фанетыка. Арфаэпія. Графіка
Гукі. Вымаўленне гукаў

Фанетыка (ад грэч. phone — ‘гук’, phonetikos — ‘гукавы’) — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавыя сродкі мовы. Да іх адносяцца гукі, склад, націск, інтанацыя. Тэрмінам «фанетыка» называюць і сам гукавы лад мовы.

Гук — найменшая (непадзельная) адзінка вуснага маўлення, якая ўспрымаецца на слых. Гукі, узятыя паасобку і нават у складзе слова, самастойнага значэння не маюць (не абазначаюць ніякіх паняццяў), яны ствараюць гукавую абалонку слова. У залежнасці ад якасці і характару вымаўлення гукі беларускай мовы падзяляюцца на галосныя і зычныя.

Галоснымі называюцца гукі, якія ўтвараюцца з дапамогай голасу. Пры іх вымаўленні паветра выходзіць з лёгкіх плаўна і спакойна, не сустракаючы ніякіх перашкод.

У сучаснай беларускай мове шэсць галосных гукаў: [а], [о], [у], [ы], [і], [э]. Для іх абазначэння на пісьме выкарыстоўваюцца дзесяць літар: а, о, у, ы, і, э, е, ё, ю, я.

Зычнымі называюцца гукі, якія ўтвараюцца з дапамогай голасу і шуму або толькі шуму. Пры іх вымаўленні ў поласці рота ўзнікаюць перашкоды, у выніку чаго і ўтвараюцца шумы.

Паводле ўдзелу голасу і шуму зычныя падзяляюцца на санорныя і шумныя. Шумныя зычныя падзяляюцца на звонкія і глухія.

Пры ўтварэнні санорных гукаў голас пераважае над шумам. Санорныя гукі [в], [в’], [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’], [р], [й], [ў] не суадносяцца па звонкасці-глухасці. Перад санорнымі глухія зычныя не азванчаюцца: [сл]авяне, кляв]а, завун’]іцы.

Звонкія і глухія зычныя ўтвараюць пары па звонкасці-глухасці: [б] — [п], [б’] — [п’], [д] — [т], [дз] — [ц], [дз’] — [ц’], [ɣ] — [х], [ɣ’] — [х’], [г] — [к], [дж] — [ч], [ж] — [ш], [з] — [с], [з’] — [с’]. У глухога гука [к] ёсць парны звонкі выбухны [г] (пры яго вымаўленні ўтвараецца шум, які нагадвае кароткі выбух). Выбухны [г] вымаўляецца ў запазычаных словах на месцы правапіснага к перад звонкім зычным: вакзал [вагзал], экзаменгзам’эн]. Глухія [ф], [ф’] не маюць парных звонкіх.

Па цвёрдасці-мяккасці зычныя падзяляюцца на цвёрдыя і мяккія, утвараючы пры гэтым пары: [б] — [б’], [п] — [п’], [ɣ] — [ɣ’], [к] — [к’], [з] — [з’], [с] — [с’], [л] — [л’], [м] — [м’], [н] — [н’], [в] — [в’], [ф] — [ф’], [х] — [х’], [д] — [дз’], [т] — [ц’].

Гук [ц’] мае парны цвёрды гук [т], а не [ц]: свя[т]а — на свя[ц’]е. Цвёрды гук [ц] ужываецца ў словах цацка, цыган, цымбалы, цэп і інш. Мяккі [дз’] чаргуецца з цвёрдым [д], а не з [дз]: мала[д]ы — мала[дз’]ейшы. Няпарны цвёрды гук [дз] ужываецца ў некалькіх словах: дзын, дзынкнуць, ксяндзы, пэндзаль.

Гукі [ж], [ш], [дж], [ч], [р], [ц], [дз], [ў] з’яўляюцца няпарнымі цвёрдымі, паколькі не маюць адпаведных парных мяккіх.

Гукi [ж], [ш], [дж], [ч], [р] i [ц] у школьнай практыцы называюцца зацвярдзелымi.

Гук [й] не мае адпаведнага цвёрдага, ён заўсёды мяккі.

Паводле афарбоўкі гучання зычныя гукі [ж], [ш], [дж], [ч] з’яўляюцца шыпячымі, а гукі [дз], [дз’], [з], [з’], [с], [с’], [ц], [ц’] — свісцячымі.

Падоўжаныя гукі — гэта гукі, якія ў становішчы паміж галоснымі вымаўляюцца больш працягла; перадаюцца на пісьме падвоеным напісаннем адпаведнай літары. Падаўжаюцца ў беларускай мове гукі [дз’], [з’], [л’], [н’], [с’], [ц’], [ж], [ш], [ч]: палоззе, соллю, Палессе, жыццё, збожжа, ноччу. Гук [дз’] перадаецца на пісьме спалучэннем літар ддз: суддзя, стагоддзе, разводдзе.

Фанетычнае падаўжэнне трэба адрозніваць ад падваення зычных. У словах з падвоенымі зычнымі два гукі адносяцца да розных марфем: дзён-ны, камен-ны, бес-саромны.


Становішча гука ў адносінах да тых гукаў, што стаяць побач, а таксама ў залежнасцi ад націску і месца ў слове называецца пазіцыяй гука. У моцнай пазіцыі гук праяўляе свае якасці ў найбольшай ступені, а ў слабай — цалкам ці часткова страчвае некаторыя ўласцівасці.

Для галосных гукаў моцнай з’яўляецца пазіцыя пад націскам, слабай — у ненаціскным становішчы. У слове сонца гук [о] знаходзіцца ў моцнай пазіцыі, а гук [а] — у слабай.

Для зычных моцнай пазіцыяй з’яўляецца пазіцыя перад галоснымі і санорнымі гукамі. Санорныя гукі не змяняюцца пад уплывам іншых гукаў, г.зн. яны заўсёды знаходзяцца ў моцнай пазіцыі.

Слабая пазіцыя зычных гукаў:
  • для звонкіх — на канцы слова і перад глухімі: лодка — [лотка], снег — [с’н’эх];
  • для глухіх — перад звонкімі: касьба — [каз’ба];
  • для свісцячых — перад шыпячымі: счысціць — [шчыс’ц’іц’], зжаты — [жжаты]; перад мяккімі зычнымі, за выключэннем пазіцыі перад [ɣ’], [к’], [х’]: спяваць — [с’п’авац’], але скінуць [ск’інуц’], згінуць [зг’інуц’], схiтрыць [сх’ітрыц’];
  • для шыпячых — перад свісцячымі: хаваешся — [хавайэс’с’а], дарожцы — [даросцы];
  • для гукаў [д] і [т] — перад [ч] і [ц]: вокладцы — [воклаццы], матчын — [маччын].

Змена аднаго гука на іншы называецца чаргаваннем. Чаргавацца могуць як галосныя гукi, так і зычныя.

Пазіцыйныя чаргаванні гукаў — гэта чаргаванні, якія залежаць ад пазіцыі гука ў слове.

Пазіцыйныя чаргаванні галосных гукаў адбываюцца пад уплывам суседніх зычных або залежаць ад становішча на канцы слова. Найбольш пашыранымі з’яўляюцца чаргаванні на аснове акання і якання: [о] — [а] (возвазы, вёснывясна); [э] — [а] (цэлыцалейшы, везцівязу).

Пазіцыйныя чаргаванні зычных гукаў — гэта чаргаванні звонкіх і глухіх зычных у сярэдзіне або на канцы слова, а таксама чаргаванні цвёрдых і мяккіх зычных:

[б] — [п] рыба — ры[п]ка, грыбы — гры[п][з] — [з’]збор — [з’]біраць
[д] — [т]лодачка — ло[т]ка, агароды — агаро[т][с] — [с’]спаў — [с’]піць
[ɣ] — [х]лёгенькі — лё[х]кі, дарога — даро[х][т] — [ц’]палёт — ля[ц’]ець
[ж] — [ш]сцяжок — сця[ш]ка, нажы — но[ш][д] — [дз’]гарады — у гора[дз’]е
[з] — [с]казаць — ка[с]ка, вазы — во[с][в] — [в’]трава — на тра[в’]е
[дз’] — [ц’]дзядзечка — дзя[ц’]ка, мядзведзі — мядзве[ц’][л] — [л’] удалы — уда[л’]енькі
Гістарычныя чаргаванні не залежаць ад пазіцыі гука ў слове. Змены гукаў у словах адбываюцца на аснове законаў, якія дзейнічалі ў агульнаславянскай, агульнаўсходнеславянскай ці старажытнай беларускай мове.
  • Гістарычныя чаргаванні галосных:
    [а] — [о] — [э]трасутрострэсці
    [э] — [о]несцінёс
    [э] — [а]лезцілазіць
    [э] — [і] — [о] — нуль гукацерцізаціркацёртру
    [о] — [у] — [ы]сохнуцьсухівысыхаць
    [а] — [у]вязацьвузел
  • Гістарычныя чаргаванні зычных:
    • заднеязычных [г], [к], [х] з шыпячымі і свісцячымі:
      [ɣ] — [ж]наганожка, магуможаш
      [х] — [ш]вухавушка, смехсмяшыць
      [к] — [ч]ракарэчка, рукаручка
      [ɣ] — [з’]нагана назе
      [х] — [с’]кажуху кажусе
      [к] — [ц]рукана руцэ
    • свісцячых з шыпячымі:
      [ц’] — [ч] хацецьхачу
      [дз’] — [дж]хадзіцьхаджу
      [с’] — [ш]касіцькашу
      [з’] — [ж]вазіцьважу
    • гукаў [б], [в], [м], [п], [ф] са спалучэннямі [бл’], [ўл’], [мл’], [пл’], [фл’]:
      [б] — [бл’]любіцьлюблю
      [в] — [ўл’]лавіцьлаўлю
      [м] — [мл’]карміцькармлю
      [п] — [пл’]трапацьтраплю
      [ф] — [фл’]графіцьграфлю
    • чаргаванне гукаў [д], [т] з шыпячымі:
      [д] — [дж] хадахаджу
      [т] — [ч]святлосвячу